Мы ганарымся!
30 красавіка 2021 года ў Менску на плошчы Дзяржаўнага сцяга адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Пашаны. у спісе - 65 лідэраў па выніках працы за 2020 год. У гэтым годзе асаблівая ўвага была ўдзелена медыцыне, улічваючы важнасць суладнай працы сістэмы аховы здароўя ва ўмовах пандэміі. На Дошцы гонару - 14 медыцынскіх устаноў, у ліку якіх і наша установа аховы здароўя «10-я гарадская клінічная бальніца».
Для нашай клінікі гэта вялікі гонар быць сярод лепшых у Рэспубліцы Беларусь. Кожны лекар, медыцынская сястра і іншыя медыцынскія работнікі ўнеслі вялікі ўклад для гэтай ганаровай узнагароды. Асабліва цяжка давялося ў гэтым годзе, які паказаў, як важна быць адзінай камандай у складаных умовах. Увесь гэты год запомніцца бяссоннымі начамі, найпоўнай самааддачай і, вядома, барацьбой за кожнага пацыента. Наша клініка годна вытрымала выпрабаванне пандэміяй, і ў гэтым, безумоўна, заслуга ўсяго калектыву УАЗ «10-я гарадская клінічная бальніца»!