Аб бальніцы
У 2025 годзе ўстанова аховы здароўя «10-я гарадская клінічная бальніца» адзначае 40-годдзе з дня заснавання. За гэты час 10-я бальніца стала магутным звяном у сістэме гарадской і рэспубліканскай аховы здароўя і з'яўляецца адной з буйнейшых шматпрофільных устаноў аховы здароўя нашай рэспублікі, якія аказваюць высокакваліфікаваную спецыялізаваную медыцынскую дапамогу (стацыянарную і амбулаторную) жыхарам горада Мінска, Рэспублікі Беларусь і замежным грамадзянам.
больш за
1 тыс.
ложкаў
каля
20 тыс.
хірургічных аперацый выконваецца штогод
больш за
35 тыс.
пацыентаў гаспіталізуецца штогод
больш за
100 тыс.
пацыентаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі штогод
Штогод у бальніцы выконваецца болей 5 тыс. высокатэхналагічных і складаных хірургічных умяшанняў, якія дазваляюць не толькі захаваць жыццё і здароўе хворага, але і забяспечыць высокую якасць жыцця.
10-я гарадская клінічная бальніца абсталявана сучасным лячэбна-дыягнастычным абсталяваннем, што дае магчымасць праводзіць дыягностыку і лячэнне на самым высокім узроўні, забяспечваючы дакладнасць і эфектыўнасць медыцынскіх працэдур. Праводзіцца поўны спектр высокатэхналагічных дыягнастычных даследаванняў, у тым ліку рэнтгенэндаваскулярныя, КТ, МРТ, радыёнуклідныя метады дыягностыкі, эндаскапічныя, ультрагукавыя. У бальніцы ўкаранёны двухзменны рэжым выкарыстання дарагой медыцынскай тэхнікі, у тым ліку ў выхадныя дні.
Аптымізацыя хірургічнай службы 10-й бальніцы, якая ўключае пастаяннае абнаўленне і пашырэнне дыягнастычнай базы, а таксама рэканструкцыю аперацыйных блокаў і аддзяленняў анестэзіялогіі і рэанімацыі, дазволіла стварыць унікальныя кластары для аказання высокаспецыялізаванай хірургічнай дапамогі. Гэта забяспечвае комплексны падыход да лячэння пацыентаў і дае магчымасць праводзіць усе неабходныя працэдуры ў рамках адной установы, што значна павышае якасць медыцынскіх паслуг і паляпшае вынікі лячэння.
Галоўным здабыткам і гонарам бальніцы з'яўляюцца яе супрацоўнікі. Тут працуе высокапрафесійны калектыў з 338 урачоў і 515 работнікаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. Гэта высокакваліфікаваныя спецыялісты, многія з якіх маюць званні і ўзнагароды за свае дасягненні ў галіне медыцыны.
У калектыве працуюць 24 выдатніка аховы здароўя, 7 супрацоўнікаў бальніцы ўзнагароджаны дзяржаўнай узнагародай - медалём «За працоўныя заслугі», Прысвоена Ганаровае званне «Мінчанін года» ў 2024 годзе 1 супрацоўніку - Варановіч Таццяне Фёдараўне, загадчыцы аддзялення мікрахірургіі № 1; 2 дактары медыцынскіх навук, 16 кандыдатаў медыцынскіх навук.
Тысячы выратаваных, вернутых да паўнацэннага жыцця людзей - вынік высокапрафесійнай самаадданай працы ўсяго калектыву бальніцы, вось ужо 40 гадоў якая стаіць на варце жыцця і здароўя.
Дзякуючы сваёй шматпрофільнасці, 10-я бальніца сабрала лепшых прадстаўнікоў медыцыны і стала платформай для арганізацыі 5-ці спецыялізаваных рэспубліканскіх цэнтраў:
- Прафесійнай паталогіі і алергалогіі
- Афтальмалагічны
- Хірургічнай панкрэаталогіі
- Гастраэнтэралогіі
- Таракальнай хірургіі
і 4-х гарадскіх цэнтраў:
- Таракальнай хірургіі
- "Дыябетычная ступня"
- Гастрадуадэнальных крывацёкаў
- Традыцыйнай кітайскай медыцыны
На базе УАЗ «10-я гарадская клінічная бальніца» вядуць навуковую і вучэбную дзейнасць 5 кафедраў установы адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – УА «БДМУ»):
- кафедра ўнутраных хвароб, гастраэнтэралогіі і нутрыцыалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;
- кафедра псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;
- кафедра пульманалогіі, фтызіятрыі, алергалогіі і прафпаталогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;
- кафедра хірургіі і транспланталогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;
- кафедра хірургічных хвароб з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.
4 кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя УА «БДМУ»:
- кафедра афтальмалогіі,
- кафедра клінічнай эндакрыналогіі,
- кафедра рэфлексатэрапіі,
- кафедра нервовых і нейрахірургічных хвароб.
Цесная ўзаемасувязь практычнай работы і навуковай дзейнасці садзейнічае пастаяннаму павышэнню кваліфікацыі ўрачоў, дае магчымасць медыцынскім спецыялістам атрымаць добрую практычную і тэарэтычную падрыхтоўку, эфектыўна ўкараняць дасягненні медыцынскай навукі ў паўсядзённую практычную дзейнасць.
Вялікі асабісты ўклад у развіццё практычнай аховы здароўя і медыцынскай навукі, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў унеслі загадчыкі кафедр д.м.н., прафесары Л.І. Данілава, Т.А. Імшанецкая, Г.Г. Кандраценка, А.П. Сівакоў, Ю.Х.Марахоўскі; к.м.н., дацэнты І.А. Байкова, Аляксейчык С.Е.
У 2024 годзе ў бальніцы праведзена медыцынская акрэдытацыя. 09.10.2024 атрымана пасведчанне аб адпаведнасці дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя базавым крытэрыям медыцынскай акрэдытацыі нумар 000413 тэрмінам на пяць гадоў па ўсіх заяўленых профілях (43).