Гісторыя
Летапіс установы аховы здароўя «10-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска пачынаецца з 1985 года. Чвэрць стагоддзя - у маштабах айчыннай аховы здароўя тэрмін невялікі, але гэта вартая падстава, каб азірнуцца і ўзгадаць асноўныя этапы пройдзеннага шляху.
Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР №3 ад 3 студзеня 1985 года першая чарга 10-й гарадской клінічнай бальніцы была ўведзена ў эксплуатацію 20 лютага 1985 года. Першымі прынялі пацыентаў два наркалагічных аддзялення па 60 ложкаў кожнае. Да канца 1985 года ўжо было разгорнута 300 ложкаў, адчынены першыя аддзяленні тэрапеўтычнага профілю: кардыялагічнае, пульманалагічнае і гастраэнтэралагічнае. Найбольш хуткімі тэмпамі 10-я ГКБ развівалася ў 1987 – 1989 гадах: адчынялісь лячэбныя і дыягнастычныя аддзяленні, пачаў працаваць вылічальны цэнтр.
У канцы 1987 года ў бальніцы склалась асноўная структура аддзяленняў хірургічнага профілю: адчынены пяць хірургічных аддзяленняў, пачаў працу аперацыйны блок. Станаўленне хірургічнай службы ў клініцы цесна звязана з 1-й кафедрай хірургічных захворванняў БДМУ. Неацэнны ўклад у развіццё бальніцы і ўсёй хірургічнай службы ўнеслі лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі БССР, прафесар А.У. Шотт і прафесар С.І. Леановіч.
Першая хірургічная аперацыя – струмэктамія – была выканана ў бальніцы 12 сакавіка 1987 года, а ўжо 1 студзеня 1988 года - першая афтальмалагічная аперацыя.
У 1989 годзе поўнасццю адчынена аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, здадзена ў эксплуатацыю канферэнц-зала на 500 месцаў, завершана будаўніцтва вучэбна-лабараторнага корпуса.
У 1993 годзе аперблок меў сучаснае лапараскапічнае абсталяванне, у бальніцы пачынаецца засваенне відэаэндаскапічных аперацый.
Першую лапараскапічную халецыстэктамію выканаў прафесар Галінгер (Масква), пасля чаго лапараскопічныя методыкі сталі актыўна ўкараняцца ў працу хірургічных аддзяленняў. У 1995 годзе была праведзена першая відеаэндаскапічная аперацыя на органах грудной клеткі – таракаскапія.
З 1 красавіка 1994 года ў складзе афтальмалагічнай службы адчынены лазарны цэнтр мікрахірургіі вока, з 2003 года ўсе афтальмалагічныя аддзяленні з’яўляюцца базай Рэспубліканскага цэнтра мікрахірургіі вока.
У красавіку 2005 года ў сувязі з капітальным рамонтам у УАЗ «Гарадская клінічная бальніца скорай медыцынскай дапамогі» у 10-ю ГКБ былі пераведзены 6–е хірургічнае аддзяленне (Гарадскі цэнтр гастрадуадэнальных крывацёкаў) і 7-е хірургічнае аддзяленне (экстраннае).
У апошнія гады бальніца мае сучаснае лячэбна-дыягнастычнае абсталяванне.
3 сакавіка 2008 года адкрыты кабінет кампутарнай тамаграфіі. 4 сакавіка 2009 года ўведзены ў дзейнасць ангіяграфічны кабінет.
16 чэрвеня 2009 года на базе бальніцы адчынена гарадское аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі – клінічны цэнтр традыцыйнай в’етнамскай медыцыны.
26 студзеня 2010 года выканана першая рэнтгенэндаваскулярная аперацыя на каранарных артэрыях.
Першы галоўны ўрач бальніцы - Уладзімір Еўдакімавіч Лях у 1984 годзе ўзначаліў будаўніцтва бальніцы і потым кіраваў клінікай на працягу наступных пяці год. Імклівае развіццё бальніцы – шмат у чым заслуга гэтага выдатнага чалавека. Валодаючы вялікім досведам і арганізатарскім талентам, У.Е. Лях прымаў актыўнейшы ўдзел у дапрацоўцы праектнай дакументацыі, актыўна прыцягваў сродкі прамысловых прадпрыемстваў для набыцця для бальніцы сучаснага дарагога абсталявання. Дзякуючы яго кіраўніцкаму таленту, здольнасці дакладна і правільна арганізаваць як лячэбны працэс, так і фінансава-гаспадарчую дзейнасць, бальніца дынамічна развівалася.
У наступныя гады бальніцай кіравалі: У.Л. Белякоў (1990-1991гг.), М.У. Якімчук (1991-1995гг.), І.В. Ржэусскі (1996-2002гг). Кожны галоўны ўрач зрабіў свой уклад у развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы і фарміраванне калектыву бальніцы.
У.Л. Белякоў М.У. Якімчук І.В. Ржэусскі (1990-1991гг.) (1991-1995гг.) (1996-2002гг.) З 2002 па 2009 гг. бальніцай кіраваў Аляксандр Васільевіч Балакіраў. У гэтыя гады ў клініцы актыўна ўкараняліся новыя высокатэхналагічныя метады абследвання і лячэння, вырас кадравы і навуковы патэнцыял бальніцы. У большасці дзякуючы яго кіраўніцтву, у аснове якога ляжаў жыццесцвярджальны прынцып – не спыняцца на дасягнутым, бальніца сумела захаваць традыцыі і занять годнае месца сярод устаноў аховы здароўя горада.
В 2010 г. в 10-й ГКБ в структуре республиканского центра торакальной хирургии открылось единственное в стране специализированное отделение гнойной торакальной хирургии, в котором оказывают высококвалифицированную помощь пациентам с гнойно-деструктивными заболеваниями легких, с осложнениями после травм, кардиохирургических вмешательств и др.
З верасня 2011 года ў бальніцы на базе аддзялення лазернай мікрахірургіі вока пачынае працаваць аперацыйны блок для фемтасекунднага эксімернага лазера вытворчасці AbbottMedicalOptics (ЗША),
з дапамогай якога праводзяць лячэнне пацыентаў з анамаліямі рэфракцыі, праводзяць трансплантацыю рагавіцы.
У 2011 годзе з 1-й ГКБ пераведзена гастраэнтэралагічнае аддзяленне №1, у 2013 годзе гастраэнтэралагічнае аддзяленне №2. З 2012 г. 10-я бальніца становіцца клінічнай базай кафедры гастраэнтэралогіі і нутрыцыалогіі БелМАПА. У 2014 г. адкрываецца кансультатыўна-дыягнастычны гастраэнтэралагічны кабінет. На базе кабінета і гастраэнтэралагічных аддзяленняў бальніцы пачынае сваю працу Рэспубліканскі цэнтр гастраэнтэралогіі, у якім праводзяць дыягностыку і лячэнне захворванняў страўнікава-кішачнага тракта, у тым ліку рэдкіх захворванняў абмену рэчываў.
У 2013 г. у клініцы быў закуплены і ўсталяваны новы сучасны ангіяграфічны комплекс; устаноўлены новы флюарограф, атрымана эндаскапічнае і ультрагукавое абсталяванне экспертнага класа.
У верасні 2016 года адкрыты кабінет магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Кабінет абсталяваны магнітна-рэзанансным тамографам Philips Ingenia 1.5T, які адпавядае самым сучасным патрабаванням медыцынскай візуалізацыі.
У 2016 г. 10-я бальніца становіцца пераможцам рэспубліканскага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сярод клінічных бальніц г. Мінска і ўзнагароджваецца дыпломам "Лепшая гарадская клінічная бальніца". Па паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў галіне аховы здароўя бальніца была занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару.
У 2019 годзе быў праведзены капітальны рамонт і мадэрнізацыя памяшканняў пад размяшчэнне новага аперацыйнага афтальмалагічнага блока на 6 аперацыйных залаў.
У эксплуатацыю ўкаранёны найноўшыя сістэмы для хірургіі катаракты і аперацый на шклопадобным целе і сятчатцы, аперацыйны мікраскоп з функцыяй інтрааперацыйнага АКТ, навігацыйная сістэма для імплантацыі тарычных інтраакулярных лінзаў, найноўшыя фемтасекундныя лазеры для для хірургіі рагавіцы і катаракты, апарат для крослінкінга рагавіцы. Упершыню ў нашай рэспубліцы на базе 10-й бальніцы ўкаранёна фемталазерасіставаная факаэмульсіфікацыя пры катаракце.
Ва ўмовах пандэміі з інтэнсіўным распаўсюджваннем COVID-19 з красавіка 2020 года бальніца была перапрафілявана ў інфекцыйны стацыянар, за некалькі дзён было разгорнута 750 інфекцыйных ложкаў.
У снежні 2021 года ў рэнтгенаўскім аддзяленні бальніцы ўстаноўлены яшчэ адзін камп'ютарны тамограф айчыннай вытворчасці VENTUM 128, што дало магчымасць укараніць новыя методыкі даследавання і павялічыць даступнасць і якасць высокатэхналагічнай дапамогі пацыентам.
У сувязі з рацыянальным выкарыстаннем ложкавага фонду ўстаноў аховы здароўя г. Мінска з 19 лістапада 2022 года ў 10-й ГКБ закрылася гінекалагічнае аддзяленне (30 ложкаў), арганізаваны дзяжурны пост урача-акушэра-гінеколага ў прыёмным аддзяленні. З 11 лютага 2023 года закрываецца пульманалагічнае аддзяленне № 2 (40 ложкаў).
З мэтай даступнасці высокатэхналагічнай афтальмалагічнай дапамогі ў складзе Рэспубліканскага афтальмалагічнага цэнтра разгорнута 195 афтальмалагічных ложкаў. З 4 верасня 2023 г. у бальніцы адкрылася аддзяленне мікрахірургіі № 3 (дзіцячае) на 20 ложкаў,
дзе канцэнтруюцца самыя складаныя клінічныя выпадкі і выконваюцца ўнікальныя высокатэхналагічныя ўмяшанні дзецям.дзе канцэнтруюцца самыя складаныя клінічныя выпадкі і выконваюцца ўнікальныя высокатэхналагічныя ўмяшанні дзецям.
З 12 лютага 2024 года адкрыліся аддзяленне мікрахірургіі № 4 на 30 ложкаў
і новае паўнавартаснае аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі № 3 на 12 ложкаў.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2024 № 174 установа аховы здароўя "10-я гарадская клінічная бальніца" занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год сярод арганізацый аховы здароўя.