Красавіцкі шпацыр сябраў прафсаюза УАЗ «10-я ГКБ» па Лошыцкім парку
Лошыцкі парк адзін з самых прыгожых паркаў Мінска. Менавіта сюды 2 красавіка адправіліся на экскурсію сябры прафсаюза УАЗ "10-я ГКБ". Уязной алеі, пасаджанай ліпамі, мы падышлі да сядзібы. Нас сустрэў экскурсавод Васіль, які вельмі цікава расказаў пра гісторыю Лошыцы. Маёнтак змяніла каля 15 гаспадароў. Але менавіта з апошнімі Любанскімі сядзіба дасягнула росквіту.
Нягледзячы на дрэннае надвор'е мы атрымалі шмат станоўчых уражанняў.
І ўпэўнены, што яшчэ не раз вернемся сюды, прагуляемся па найпрыгажэйшым парку Мінска, а таксама наведаем старажытную сядзібу.