Экскурсія «Горад і паэт» ад УП «Мінсктурыст» для УАЗ «10-я ГКБ»
27 лістапада УП «Мінсктурыст» была арганізавана для нас экскурсія «Горад і паэт». Нашы супрацоўнікі наведалі музей Я.Купалы.
Мы, карэнныя Мінчане, якія любяць сваю гісторыю і літаратуру, даведаліся шмат цікавага пра жыццё класіка беларускай літаратуры. У музеі сабрана вялікая колькасць унікальных экспанатаў. Экскурсія суправаджалася дэманстрацыяй 3D відэа са свята Купалле, а таксама паказвалі ўрыўкі з п'есы «Паўлінка». Цудоўны музей з унікальнай атмасферай! Вялікая колькасць сучасных інтэрактыўных тэхналогій выдатна дапаўняе экспазіцыю. Рэкамендуем пабываць у гэтым музеі. Потым наш шлях ляжаў у Траецкае прадмесце, дзе размешчаны музей Максіма Багдановіча.
Музей, які захоўвае ўспаміны пра вялікага паэта беларускай зямлі. Тут сабраны асабістыя рэчы паэта, дакументы, фатаграфіі, пісьмы, прадметы побыту таго часу. Вельмі цікава расказваў пра жыццё пісьменніка «экскурсавод», пра складаныя адносіны паэта з бацькам. Цікавае, але рана нагаслае жыццё. Аднак за гэты кароткі час паэт напісаў шмат твораў. Няма такога чалавека ў нашай краіне, хто б ні ведаў М.Багдановіча. Таму аматары прыгожага слова павінны наведаць гэты музей.
Мы прагуляліся па Траецкім прадмесці. Палюбаваліся старажытнай забудовай дамоў. Зазірнулі ў адну з найстарэйшых крамаў Мінску – «Вянок». Назва крамы ўзята з назвы першага зборніка М.Багдановіча «Вянок». Нягледзячы на дрэннае надвор'е, мы атрымалі вялікае задавальненне ад экскурсіі і дзякуем за арганізацыю УП «Мінсктурыст».