17 студзеня 2023 г. у нашай бальніцы адбылася вялікая прафсаюзная канферэнцыя
17 студзеня 2023 г. у нашай бальніцы адбылася вялікая прафсаюзная канферэнцыя.
У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыні Рэспубліканскага і Гарадскога прафесійных саюзаў работнікаў аховы здароўя Шыла Вячаслаў Дзмітрыевіч і Будрэвіч Георгій Сямёнавіч.
Была заслухана справаздача аб працы прафсаюзнага камітэта за 2022 год, выступала нам. старшыні прафсаюзнага камітэта бальніцы Ільянкова Вольга Валер'еўна. У спрэчках па дакладзе прынялі ўдзел 5 чалавек. Па выніках абмеркавання даклада ўдзельнікі канферэнцыі прынялі рашэнне прызнаць працу прафсаюзнай арганізацыі здавальняючай.
Наступнае пытанне парадку дня, якое датычыцца змяненняў у заканадаўстве па пытанню налічэння заработнай платы, а таксама змяненняў у калектыўнай дамове, далажыла начальнік планава-эканамічнага аддзела Долман Вольга Аляксандраўна. Па выніках абмеркавання ўнесены змяненні ў калдагавор (якія тычацца пытанняў аплаты працы і прадастаўлення працоўнага водпуску).
Апошняе пытанне датычылася зменаў у складзе прафкама.
У сувязі з выхадам з прафкама Машэля В.У. і Калашонак В.У. выбраны 2 новыя члены прафсаюзнага камітэта: Казак-Фіялкоўская А.У. і Аперавец А.А.
Аперавец Аляксандра Андрэеўна прызначана выконваючай абавязкі старшыні прафкама.
Паважаныя калегі!
Дзякуй Вам за актыўную жыццёвую пазіцыю і сумесную працу ў 2022 годзе!
Чакаем ад вас канструктыўных прапаноў, якія тычацца ўдасканалення дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі нашай бальніцы!
Прафсаюзны камітэт.